Pagrindinis diskusijų puslapis

Nacionalistas - Tautininkas - Patriotas - Žygeivis - Laisvės karys (Kalba - Istorija - Tauta - Valstybė)

"Diskusijų forumas" ir "Enciklopedija" (elektroninė virtuali duomenų bazė)
Pagrindinis diskusijų puslapis
Dabar yra 08 Geg 2024 06:48

Visos datos yra UTC + 2 valandos [ DST ]




Naujos temos kūrimas Atsakyti į temą  [ 1 pranešimas ] 
Autorius Žinutė
StandartinėParašytas: 20 Vas 2021 20:42 
Atsijungęs
Svetainės tvarkdarys
Vartotojo avataras

Užsiregistravo: 05 Spa 2006 01:16
Pranešimai: 27135
Miestas: Ignalina
Вацлаў Пануцэвіч. Лiтва i жамойдзь. Розныя краiны i народы, Харвест, 2016

https://knihi.com/Vaclau_Panucevic/Litv ... arody.html

Paveikslėlis

https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0 ... 1%96%D1%87

Вацлаў Пануцэвіч, да 1945 г. Папуцэвіч (2-ая пал. 1910/1-ая пал. 1911, в. Малая Альшанка каля Гродна[1] — 25 жніўня 1991, Чыкага; Псеўданімы: Мікола Волаціч, Volacic Mikola, Volacic M.; Крыптанімы: В. П.) — беларускі палітычны і рэлігійны дзеяч, гісторык.

Паходзіў з сям'і беларусаў-католікаў. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Быў выключаны з ліку клерыкаў за беларускую дзейнасць. З 1936 вучыўся на юрыдычным факультэце Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні. Удзельнічаў у працы «Акадэміцкага кола сяброў Беларусаведы» (1936—1939). Адзін з арганізатараў «руху маладых адраджэнцаў». З 1935 г. член БХД. З 1 снежня 1935 г. член рэдкалегіі «Студэнцкай Трыбуны», маладзёвага дадатку да «Беларускай Крыніцы». У 1935—1938 гадах быў рэдактарам часопіса «25 сакавіка» (лістапад 1936 — сакавік 1938). З 26 лютага 1936 года сакратар Віленскага аддзела БІГіК. Пасля расколу БХД у 1936 належаў да «Беларускага фронту» кс. В. Гадлеўскага. Прымаў удзел у выданні газеты «Беларускі фронт». За надрукаваны рэдакцыйны артыкул «Залежнасць ці незалежнасць» у № 3 «Беларускага фронту» за 30 жніўня 1938 г. быў асуджаны на год турмы ўмоўна.

У верасні 1939 г., з пачаткам 2-й сусветнай вайны, мабілізаваны ў 81-ы стралковы полк, які фарміраваўся ў Гродне. 22 верасня 1939, пасля заняцця савецкімі войскамі Гродна, трапіў у палон. Быў вызвалены і жыў у Гродне. Паводле Б. Грабінскага, прыкладна ў 1940 да В. Пануцэвіча ў Гродна ад варшаўскіх беларусаў (кс. В. Гадлеўскага, М. Шчорса і інш.) прыбыў сувязны, які адначасова з'яўляўся агентам НКУС, але В. Пануцэвіч «адразу западозрыў, што пасылаюць хлопца бальшавікі, і заявіў у НКУС». Нейкі Пануцэвіч у 1940 годзе выкладаў у гродзенскай школе № 1 беларускую мову і літаратуру. Восенню 1941 В. Пануцэвіч жыў у Гродне па адрасе: вул. Паўночная, 5. З пачаткам нямецкай акупацыі ў кастрычніку 1941 года разам з А. Русаком В. Пануцэвіч ездзіў у Вільню з мэтай наладзіць сувязь з Віленскім БНК. Паводле Я. Малецкага, яго кандыдатура разглядалася мясцовымі нямецкімі ўладамі на пасаду бургамістра Гродна. Вёў настаўніцкія курсы пры Гродзенскам БНК. 27 кастрычніка 1941 г. разам з Я. Малецкім сустракаўся з гродзенскім епіскапам Антоніем па справе беларусізацыі праваслаўнай царквы і арганізацыі ў Гродне беларускай праваслаўнай семінарыі. У сярэдзіне лістапада 1941 года пераехаў з Гродна ў Баранавічы. У 1941—1944 г. працаваў у падкантрольнай немцам адміністрацыі акругі Баранавічы[2].

З 1944 г. у эміграцыі — спачатку ў Германіі, у перасыльных лагерах, дзе займаўся арганізацыяй беларускага скаўтынгу, а пасля 1949 — у ЗША. Жыў у Чыкага. Узначальваў Задзіночанне беларускіх скаўтаў на чужыне. Кіраўнік скаўцкай дружыны «Арлы» ў Чыкага. У 1950 сакратар Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады, з мая 1950 — віцэ-старшыня Беларуска-амерыканскага каталіцкага таварыства. У пач. 1960-х заснаваў выдавецтва «Беларуская выдавецкая сябрына». Выдаваў рэлігійна-гістарычныя часопісы: «Беларуская царква» (выдаваўся кірыліцай), «Літва» (лацінкай). Быў жанаты з дачкой Э. Будзькі — Ірэнай.

Пахаваны на могілках Святога Адальберта ў Найлсе[en], прыгарадзе Чыкага. Там жа пахаваныя яго родныя[3].

Творчасць

Пакінуў значную творчую спадчыну. Апрацоўваў і выдаваў казкі, чытанкі, пераклаў на беларускую мову «Падарожжа Гулівера да волатаў…» Дж. Свіфта[4], напісаў некалькі кніжак пра беларускі скаўтынг. Зрабіў пераклад літургіі св. Іаана Залатавуста (Чыкага, 1958), якім карысталіся ў беларускай грэка-каталіцкай Спаскай царкве ў Чыкага. Асноўныя яго працы — кнігі па гісторыі Беларусі: «Zamojdz і Litva: Roznyja krainy і narody» (Чыкага, 1953—1954), «З гісторыі Беларусі або Крывіччыны-Літвы» (Чыкага, 1965), «Крывіцкая этнаграфічная прастора», «Зь гісторыі вышэйшых школ у Беларусі. 1. Віленская акадэмія», «Пачаткі хрысьціянства на нашых землях», «Плян Агінскага 1811 г.», «Сьв. Афрасіньня Полацкая» ("Бібліятэчка «БГА», ?), «З гісторыі Беларусі альбо Крывіччыны-Літвы», «Вінцэсь Гадлеўскі…» («Спадчына», 1993), «Літва і Беларусь», «Берасьцейская вунія» ("Бібліятэчка «БГА», ?), «Сьвяты Язафат Кунцэвіч» (Чыкага, 1963; Полацк, «Сафія», 2000), «Паўстаньне 1863 на Беларусі», «Гарадзеншчына ў нацыянальным руху ў 1918—1919 гадах» («Бацькаўшчына», 1960-я; «Пагоня», 1994), «Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква» ("Бібліятэчка «БГА», ?) і інш. Большасць кніг выйшлі мізернымі накладамі, з'яўляюцца рарытэтамі. Шырока супрацоўнічаў з беларускім эмігранскім перыядычным друкам («Бацькаўшчына», «Беларус» і інш.). Большасць прац аб'ёмныя і патрабуюць асобнага перавыдання. У серыі «Бібліятэчка „БГА“» плануецца (2002) выдаць «Выбраныя працы» В. Пануцэвіча, у т.л. успамінамі, лісты і фотаздымкі, што датычаць В. Пануцэвіча.

Зноскі

Па іншых звестках у в. Гожа каля Гродна або ў невызначанай вёсцы на Віленшчыне.
Малецкі Я. Пад знакам Пагоні. Таронта, Пагоня, 1976.
У Чыкага знойдзена магіла першага прэм’ер-міністра БНР Язэпа Варонкі

Swift, J. Падарожжа Гулівэра да волатаў у краіне Бробзынгнаг. Пераклаў В. П. [Вацлаў Пануцэвіч]. Фленсбург, 1949.

Літаратура

Юрэвіч Л. «Выбраныя працы» Вацлава Пануцэвіча // Кантакты і дыялогі № 9, 2002
Жлутка А. Пра Вацлава Пануцэвіча // Наша Вера № 2(5), 1998
Казак П. Пануцэвіч Вацлаў // Беларускі нацыяналізм: Даведнік. —Мн.: Голас Краю, 2001
Надсан А. Працягваючы справу сьвятых апосталаў славянаў // Беларусіка — Альбарутэніка. Беларускі кнігазбор, —Мн., 2001. С. 29—38.
Вашкевіч А. Яшчэ раз пра Вацлава Пануцэвіча // Куфэрак Віленшчыны. 2004, № 1(9). С. 99-100.
Вашкевіч А. Вацлаў Пануцэвіч у Беларусі амаль невядомы // Куфэрак Віленшчыны. 2002, № 2(7)
Гарбінскі Ю. Папуцэвіч Вацлаў // Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны. Мінск-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999. ISBN 985-6318-65-3.
Малецкі Я. Пад знакам Пагоні. Таронта, Пагоня, 1976.

Спасылкі

Пануцэвіч В. Польская мова ў ХІV — ХVІІІ стст. і Каталіцкі Касьцёл у Вялікім княстве Літоўскім // Наша Вера № 2(5), № 3(6) 1998; № 1(7), № 2(8) 1999;
Panucevic V. Krytycnyja zaciemki Pra nacyjanalny charaktar V.K.L. — artykul P. Urbana u ZAPISACH kn.3 // navukovy casapis LITVA nr.1. Studzien-Cervien 1967, Chicago USA;
Panucevic V. Zamojdz і Litva: Roznyja krainy і narody. Ч. 1-5. (гл. змест: ч.1. — арт. 1-4 ч.2. — арт. 5-7 ч.3. — арт. 8-10 ч.4. — арт. 11 ч.5. — арт. 12). — Чыкага, 1953—1954.
Пануцэвіч В. Сьвяты Язафат Кунцэвіч. 1-е выд.: Чыкага, 1963; 2-е выд.: Полацк: «Сафія», 2000.

*********************************************

Вацлав Пануцевич

http://cyclowiki.org/wiki/%D0%92%D0%B0% ... 0%B8%D1%87

Вацлав Пануцевич (белор. Вацлаў Пануцэвіч, 1911, Малая Ольшанка — 25 августа 1991, Чикаго) — белорусский политический и религиозный деятель, историк. Имя при рождении — Вацлав Папуцевич (белор. Вацлаў Папуцэвіч). Зять Эдварда Будьки.

Биография

Родился в 1911 году[1] в деревне Малая Ольшанка около Гродно. Происходил из семьи белорусов-католиков.

Учился в Виленской духовной семинарии, но был исключён польскими властями из семинарии за белорусскую деятельность. С 1936 года учился на юридическом факультете Университета Стефана Батория.

Участвовал в деятельности «Акадэміцкага кола сяброў Беларусаведы» (Академический кружок друзей Белорусоведения). Был одним из организаторов «движения молодых возрожденцев» (рух маладых адраджэнцаў). С 1935 года являлся членом Белорусской христианской демократии. С 1 декабря 1935 года был членом редакционной коллегии «Студэнцкай Трыбуны», молодёжного приложения к «Беларускай Крыніцы».

В 1935-1938 годах был редактором журнала «25 сакавіка» (25 апреля). С 26 февраля 1936 года был секретарём Виленского отдела Белорусского института хозяйства и культуры. После раскола Белорусской христианской демократии в 1936 году присоединился к Белорусскому фронту Винцента Годлевского. Принимал участие в издании газеты «Беларускі фронт». За статью «Залежнасьць ці незалежнасьць» (Зависимость или независимость), напечатанную в №3 «Беларускага фронта» за 30 августа 1938 года был приговорён к одному году тюремного заключения условно.

В сентябре 1939 года был мобилизован в 81-ый стрелковый полк, который формировался в Гродно. 22 сентября после захвата Гродно советскими войсками, попал в плен. После освобождения жил в Гродно, преподавал белорусский язык и литературу в гродненской школе №1.

После немецкой оккупации некоторое время рассматривался немцами в качестве кандидата на пост бургомистра Гродно. 27 октября 1941 года встречался с гродненским православным епископом для обсуждения вопроса белорусизации православной церкви и организации в Гродно белорусской православной семинарии. В середине ноября переехал в Барановичи. Женился на дочери Эдварда Будьки — Ирене.

В 1944 году опасаясь советских репрессий эмигрировал в Германию. В лагерях для белорусских переселенцев занимался организацией скаутинга. В 1949 году переехал в США, жил в Чикаго. В 1950 году стал секретарём Белорусско-американского национального совета, с мая 1950 года — вице-председатель Белорусско-американского католического общества. Издавал религиозно-исторические журналы: «Беларуская царква», «Litva».

Умер 25 августа 1991 года в Чикаго.

Труды

Žamojdź і Litva: Roznyja krajiny і narody
З гісторыі Беларусі або Крывіччыны-Літвы
Крывіцкая этнаграфічная прастора
Зь гісторыі вышэйшых школ у Беларусі. 1. Віленская акадэмія
Пачаткі хрысьціянства на нашых землях
Плян Агінскага 1811 г.
Сьв. Афрасіньня Полацкая
З гісторыі Беларусі альбо Крывіччыны-Літвы
Вінцэсь Гадлеўскі…
Літва і Беларусь
Берасьцейская вунія
Сьвяты Язафат Кунцэвіч
Паўстаньне 1863 на Беларусі
Гарадзеншчына ў нацыянальным руху ў 1918—1919 гадах
Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква

Примечания

↑ По другим данным в 1910 году.

_________________
Tautos jėga ne jos narių vienodume, o vienybėje siekiant pagrindinio tikslo - Tautos klestėjimo.


Į viršų
 Aprašymas Siųsti asmeninę žinutę  
Atsakyti cituojant  
Rodyti paskutinius pranešimus:  Rūšiuoti pagal  
Naujos temos kūrimas Atsakyti į temą  [ 1 pranešimas ] 

Visos datos yra UTC + 2 valandos [ DST ]


Dabar prisijungę

Vartotojai naršantys šį forumą: Registruotų vartotojų nėra ir 4 svečių


Jūs negalite kurti naujų temų šiame forume
Jūs negalite atsakinėti į temas šiame forume
Jūs negalite redaguoti savo pranešimų šiame forume
Jūs negalite trinti savo pranešimų šiame forume
Jūs negalite prikabinti failų šiame forume

Ieškoti:
Pereiti į:  
cron
Powereddd by phpBB® Forum Software © phpBB Group
Vertė Vilius Šumskas © 2003, 2005, 2007